Знайсці
15.03.2023 / 20:103РусŁacБел

Зюганаў абурыўся, што Байдэна, «які спатыкаецца», паказваюць па ТБ часта, а пра Брэжнева маўчаць

Нязменны цягам ужо больш за 30 гадоў лідар расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў на сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мішусціным раптам выказаў нечаканыя прэтэнзіі ў адрас расійскіх прапагандыстаў.

Леанід Брэжнеў падчас навагодняга звароту да савецкіх дзяцей. Канец 1978 года

78-гадовага Зюганава пакрыўдзіла, што ў нейкай тэлеперадачы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў, расказваючы пра абарону Новарасійска ў часы Другой сусветнай вайны, ні словам не згадаў Леаніда Брэжнева, які ў той час там ваяваў. 

«Байдэна, які спатыкаецца, кожны дзень па 10 разоў паказваюць, а тыя, хто разам з Касыгіным стварыў ракетна-ядзерны парытэт і ўсё зрабіў для таго, каб краіна сёння мела добрую катомку за плячыма, бо энергетычны комплекс тады ствараўся», на думку Зюганава, забытыя.

Таксама ён адзначыў як пазітыўны факт тое, што Брэжнеў кіраваў савецкай краінай ажно 18 гадоў. Праўда, прынамсі, траціну гэтага тэрміну савецкі лідар быў у такім непрыглядным стане, што ў народнай памяці пра яго менавіта гэты аспект займае ключавое месца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
0
бык на вяроўцы/адказаць/
15.03.2023
Праўда, Брэжнеў не спатыкаецца. Чаму ж яго не паказаць...
15.03.2023
Старый большевистский идиот
15.03.2023
Што позні Брэжнеў, што Зю - дзве жывыя муміі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031