Знайсці
13.05.2024 / 14:431ŁacБел

Кіраўнік Мінска наведаў Пекін

«Прапрацоўваем пытанне распрацоўкі пагаднення па ўзаемадзеянні ў сферы высокіх тэхналогій і інфарматызацыі».

Уладзімір Кухараў — другі справа. Скрыншот з відэа

Завяршыўся візіт беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава ў Пекін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

«Падчас сустрэч, якія прайшлі ў Пекіне, дасягнуты вельмі сур'ёзныя дамоўленасці. Самае галоўнае — падпісанне праграмы па развіцці супрацоўніцтва на 2024-2026 гады, — адзначыў Уладзімір Кухараў. — Прапрацоўваем пытанне распрацоўкі пагаднення па ўзаемадзеянні ў сферы высокіх тэхналогій і інфарматызацыі».

Адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Пекінскай гарадской будаўнічай групы і Пекінскай інжынерна-будаўнічай карпарацыі.

Дэлегацыя беларускай сталіцы таксама наведала цэнтр «Разумны горад», Дзяржаўны архіў публікацый і культуры, пекінскую дэманстрацыйную зону беспілотнай язды высокага ўзроўню, цэнтр па абслугоўванні грамадзян па гарачай лініі 12345, музей Камуністычнай партыі Кітая, навукова-тэхнічны парк Чжуньгуаньцунь.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Пекінскай гарадской будаўнічай групы абмяркоўваліся ход будаўніцтва ў Мінску нацыянальнага футбольнага стадыёна, а таксама далейшыя планы па ўзаемадзеянні, на перамовах з кіраўніком Пекінскай інжынерна-будаўнічай карпарацыі — этапы ўзвядзення басейна ў раёне Кальварыі. 

Падчас наведвання выставачнага і выпрабавальнага цэнтра «Разумны горад» беларускай дэлегацыі прадэманстравалі перадавыя тэхналогіі, якія паляпшаюць працу транспартнай сістэмы і граюць значную ролю ў эфектыўным выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, спрашчэнні працэсаў кіравання і павышэнні ўзроўню бяспекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
2
Woodoo Cult /адказаць/
13.05.2024
А Латушко, ой, хотел сказать Ладутько(они все на одно лицо) что там делает? Он же уже давно не "мэр"?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031