Знайсці
26.03.2024 / 08:0015РусŁacБел

«Лепей бы ўжо цар быў, чым бальшавіцкая рэвалюцыя! Расія развівалася б у еўрапейскім напрамку» — Латышонак

У новым выпуску «Ток» гісторык Алег Латышонак расказаў, як змянілася яго стаўленне да падзей 1917 года.

Алег Латышонак пад час інтэрв'ю. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

На пытанне пра сваё стаўленне да 1917 года ў гісторыі Беларусі прафесар Латышонак заўважыў, што адказ залежыць ад таго, якую рэвалюцыю мець на ўвазе:

«Фактычна развал царскай імперыі стварыў магчымасці стварэння Беларусі. Але чым старэйшым станаўлюся, тым больш думаю, што лепей бы ўжо гэты цар быў (і Расія памалу развівалася ў еўрапейскім напрамку), чым бальшавіцкая рэвалюцыя».

@tokbelarus «Калі дойдзе да атамнай зброі, то расіяне разбамбяць Варшаву, а амерыканцы Мінск» — Меркаванне вядомага гісторыка Алега Латышонка глядзіце ў новы выпуску «ТОК» #Варшава#минск#менск#беларускаямова#беларусь#ядернаявойна#россияне#безопасность#белорусывпольше#нашаніва#пабеларуску♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

Як тлумачыць Латышонак, дзясяткі мільёнаў людзей загінулі ў выніку наступных падзей. «Пазбавілі нас усіх элітаў, таму не можам падняцца. Мы пляцемся ва ўсіх сусветных рэйтынгах даверу да іншых людзей, свабоды на самым канцы. Гэта проста жах».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

«Калі дойдзе да атамнай зброі, то расіяне разбамбяць Варшаву, а амерыканцы Мінск» — гісторык Латышонак

«Святкаваць трэба свае перамогі, а не чужыя». Роля сацыялізму ў генезісе беларусаў і ацэнка падзей 17 верасня — Латышонак 

«Рэцыдывіст параіў ні ў якім выпадку не прызнавацца». Прафесар Алег Латышонак — пра тое, як сядзеў у польскай турме за часамі «Салідарнасці»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ігнат Грынявіцкі/адказаць/
28.03.2024
Gorliwy Litwin , Для кожнага маскавіцкага цару мы маем асабісты падарунак.
2
Доўбень/адказаць/
28.03.2024
Задзяўблі Латышонкам
0
Янка/адказаць/
02.04.2024
Параўнанне недарэчнае.
У выніку лютаўскай рэвалюцыі 1917 года царызм у Расейскай імперыі быў зменены не на бальшавізм, а на буржуазную рэспубліку.
Але часовы урад зрабіў прынамсі тры памылкі:
1.Трэба было выходзіць з бессэнсоўнай вайны, якую Расея не цягнула.
2.Трэба было разваліць Расейскую імперыю, як гэта цягам XX ст. адбылося альбо было зроблена са ўсімі каланіяльнымі імперыямі Еўропы. Ельцын у 1990х паўтарыў гэту памылку, і тую ж памылку збіраецца паўтарыць сучасная расейская ліберальная апазіцыя.
3.Адразу пасля абрынання царызму было створанае дваеўладдзе, і для яго пераадольвання трэба было як мага хутчэй правесці выбары і пачаць будаваць інстытуты дэмакратычнай дзяржавы. Гэты працэс быў зацягнуты, за гэты час урад Керанскага страціў папулярнасць і па сутнасці страціў кіраванне краінай, а былыя маргіналы - бальшавікі Леніна стварылі кааліцыю з левымі эсэрамі і анархістамі, што дазволіла здзейсніць ім двухэтапны узброены пераварот  - спачатку абрынуць часовы урад, а праз 2 месяца разагнаць Усерасейскі устаноўчы сход, выбары ў які кааліцыя бальшавікоў і іхных хаўруснікаў прайграла.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930