Знайсці
26.04.2024 / 20:3726РусŁacБел

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

Польскае аб'яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны Усход») звярнулася да прадстаўнікоў Сейма з патрабаваннем адкрыць памежныя пераходы (перш за ўсё «Баброўнікі») на мяжы з Беларуссю. А калі гэта не будзе зроблена — увесці праграму падтрымкі прыгранічнага бізнэсу, які панёс страты з-за закрытай мяжы. Вылучаныя 25 красавіка патрабаванні прыводзіць Gazeta Wyborcza, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Zjednoczony Wschód патрабуе стварыць дарожную карту адкрыцця пераходаў з пазначэннем умоў і тэрмінаў рэалізацыі гэтай прапановы. Таксама аб'яднанне настойвае на працягванні выплат кампенсацый малым і мікрабізнэсам, якія працуюць у раёне Беластока, дзе цяпер закрытыя памежныя пераходы. Тэрмін дзеяння папярэдняй праграмы фінансавай дапамогі скончыўся ў лютым 2024 года.

Акрамя таго, прадпрымальнікі прапануюць не абмяжоўваць колькасць падаваных заяў на кампенсацыю і ўзгадніць з Еўракамісіяй новую праграму фінансавання, каб сродкі маглі атрымаць тыя бізнэсы, якія ўжо дасягнулі ліміту дзяржаўнай дапамогі.

Паводле звестак прадпрымальнікаў, турысты, якія прыязджаюць з Беларусі, штогод пакідалі ў Польшчы 124 млн еўра. У такую суму ацэньваюцца страты рэгіянальнага бізнэсу.

Адміністрацыя Падляшскага ваяводства анансавала выдзяленне дадатковых сродкаў на кампенсацыі прадпрымальнікам. Гаворка ідзе пра 5 млн злотых. Але пра адкрыццё мяжы нічога не паведамляецца.

Паводле афіцыйных звестак, з чэрвеня 2023 года да 25 красавіка 2024 года памежным бізнэсам выплацілі сумарна больш за 8,1 млн злотых (каля 1,9 млн еўра) кампенсацый. За выплатамі маюць права звяртацца прадпрымальнікі з такіх галін, як грамадскае харчаванне, абмен валюты, рознічны гандаль, гатэльныя паслугі, паслугі па мытным афармленні, а таксама іншыя бізнэсы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі з-за закрыцця мяжы.

Рух праз польскі пераход «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») быў прыпынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, а праз «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») — 10 лютага 2023 года.

Чытайце таксама:

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
15
Ха-ха
16
Ого
8
Сумна
12
Абуральна
37
0
Виталий /адказаць/
27.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
хтосьці/адказаць/
28.04.2024
Грошы панам не пахнуць,
Структуру экспарту апублічце спачатку. Можа, тых люксавых аўто для маскалёў там некалькі % усяго.
А ў экспарце звычайных тавараў няма нічога заганнага. Хай лепей бытавыя рэчы купляюць, чым узбройваюцца
0
хтосьці/адказаць/
28.04.2024
Vik, навошта тэрарысту адпускаць закладнікаў, калі яму прапануюць выгоды (закрыццё мяжы, у якім зацікаўлены толькі рэжым) падчас іх ўтрымання?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031