Знайсці
24.03.2024 / 10:0036РусŁacБел

«Калі дойдзе да атамнай зброі, то расіяне разбамбяць Варшаву, а амерыканцы Мінск» — гісторык Латышонак

У новым выпуску ТОКу адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы прафесар Алег Латышонак выказаў сваё меркаванне адносна магчымага развіцця падзей у расійска-ўкраінскім канфлікце.

Алег Латышонак. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

На погляд Алега Латышонка, існуе магчымасць таго, што вайна Расіі з Украінай перарасце ў трэцюю сусветную. «Штораз страшней робіцца, паколькі ўжо чуваць галасы, што краіны НАТА павінны ўключыцца. Французы-та можа, будуць крычаць, але не ўключацца. А пачнуць з палякаў. Мы тут у Польшчы на лініі фронту, і нас першых пашлюць на расійцаў. І гэтага вельмі баюся».

Латышонак назваў галоўныя, на яго погляд пагрозы Беларусі, калі пачнецца трэцяя сусветная вайна:

«Беларусь і Польшча — дзве краіны, якія найбольш пацярпяць, паколькі калі прыйдзе да атамнай зброі, то расіяне разбамбяць Варшаву, а амерыканцы — Мінск, каб асцерагчы сваіх праціўнікаў, бо амерыканцы і расіяне вельмі не хочуць наўпрост ваяваць паміж сабою. Таму мэтамі бамбардзіровак будуць не іх уласныя тэрыторыі».

@tokbelarus «Калі дойдзе да атамнай зброі, то расіяне разбамбяць Варшаву, а амерыканцы Мінск» — Меркаванне вядомага гісторыка Алега Латышонка глядзіце ў новы выпуску «ТОК» #Варшава#минск#менск#беларускаямова#беларусь#ядернаявойна#россияне#безопасность#белорусывпольше#нашаніва#пабеларуску♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

Алег Латышонак не верыць у перамогу Украіны ў вайне. Але, па яго словах, аб гэтым можна тэарэтычна разважаць. У такім выпадку Украіна і краіны НАТА «зробяць усё, каб вырваць Беларусь з кіпцюроў Крамля. Натуральна, яны павінны гэта зрабіць. Але якім шляхам? Ці адхіленнем рэжыму ад улады, ці шляхам нейкіх дамоўленасцей з ім? Я думаю, што будуць дамаўляцца».

У выпадку татальнага пройгрышу Украіны ў вайне, які прывядзе да страты ёю дзяржаўнасці, на погляд Латышонка, Беларусь будзе далучана да Расіі. Латышонак падкрэслівае, што не разлічвае на татальны пройгрыш Украіны.

У выпадку, калі Украіна прызнае за Расіяй тыя тэрыторыі, якія былі захоплены, Беларусь, па словах Латышонка «будзе мець поле для манеўру».

У выпадку, калі канфлікт будзе замарожаны, па словах гісторыка, «усё застанецца так, як ёсць». Але гэтая сітуацыя не вечная.

На погляд гісторыка, ні Лукашэнка, ні беларускае грамадства не хоча далучэння ні да Расіі, ні да вайны:

Так што тут вялікая сіла. Гэта не тое, што Пуцін дасць загад — і ўсе гэты загад выканаюць. Ёсць магчымасць далей захоўваць сітуацыю, якая існуе. І праўдападобна, што так і будзе. Нейкія чарговыя саступкі інтэграцыйныя. Але гэтая ўлада, якая ёсць у Беларусі, застанецца. І Беларусь будзе далей існаваць як незалежная краіна».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

«Святкаваць трэба свае перамогі, а не чужыя». Роля сацыялізму ў генезісе беларусаў і ацэнка падзей 17 верасня — Латышонак 

«Рэцыдывіст параіў ні ў якім выпадку не прызнавацца». Прафесар Алег Латышонак — пра тое, як сядзеў у польскай турме за часамі «Салідарнасці»

«Калі Беларусь пасля вайны апынецца ў амерыканскім хаўрусе, расплаты не будзе». Вялікая гутарка з прафесарам Латышонкам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
35
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
17
0
Выспа/адказаць/
24.03.2024
Калдыр, скажыце за гэта дзякуй лукашэнку, што на прыканцы 30 гадоў свайго кіравання прадаў краіну расейцам, падставіў усіх беларусаў пад ядзерны ўдар, зрабіў краіну ядзернай цэллю, дазволіўшы рускім размясціць іх ядзерную зброю якая поўнасцю кантралюецца крамлём.
0
хтосьці/адказаць/
25.03.2024
FF, бо японцы фанатычна ваявалі з амерыканцамі. Іх і ядзерная зброя ледзь пераканала - значная частка была настроеная надалей працягваць вайну на знішчэнне. А сербы не прызнавалі міратворчыя кантынгенты ААН, бралі іх ў закладнікі, праводзілі этнацыд суседзяў - кропкавыя бамбаванні прывялі іх да цвярозасці.
Хопіць апраўдваць бязмежны цынізм аж да генацыду народа (уласнага!), што нічым не пагражае суседзям, каб хоць неяк патлумачыць панічнае бегства з Радзімы. Хутка і людаедства нармалізуеце развагамі пра нечыя ўласныя інтарэсы, разам з такімі ж нібыта беларускімі экспертамі ва ўсіх пытаннях
1
Халопеничи/адказаць/
25.03.2024
Бобр, Сокулка как важнейший стратегический пункт тоже на прицеле.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031