Знайсці
20.03.2024 / 22:118РусŁacБел

«Такога ўзросту знаходак, якія знайшлі на Менцы, на тэрыторыі Усходняй Еўропы больш няма» — дырэктар Інстытута гісторыі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі падпісаў дамову з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, каб той аказваў дапамогу ў захаванні драўляных канструкцый, знойдзеных падчас раскопак на рацэ Менцы пад Мінскам, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны». Навошта гэта трэба, расказаў дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.

«Узрост драўляных канструкцый — клецяў у аснове вала старажытнага гарадзішча — вызначаны па радыевугляродным датаванні і дэндрахраналагічных аналізах. У рамках падпісанай дамовы аб навуковым супрацоўніцтве мы абмеркавалі шляхі і рашэнні па кансервацыі і захаванні для нашчадкаў гэтых знаходак», — паведаміў Лакіза.

Паводле яго, такіх і такога ўзросту знаходак, якія знайшлі ў археалагічным комплексе ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна, дзе, мяркуючы па ўсім, размяшчаўся старажытны Менск, на тэрыторыі Усходняй Еўропы сёння больш няма.

Лакіза дадаў, што ў красавіку плануецца прыступіць да чарговага этапу даследаванняў драўляных клецяў, дубовых зрубаў. Якраз іх кансервацыя і будзе праведзена пры дапамозе калег з БДТУ. Па словах дырэктара Інстытута гісторыі, гэта матэрыяльная спадчына праляжала 1 тыс. гадоў, і яшчэ, маўляў, на столькі ж яе ўдасца захаваць для наступных пакаленняў дзякуючы сучасным метадам:

«Думаю, яшчэ тысячу гадоў праляжыць. І нашы прапрапраўнукі з задавальненнем наведаюць археалагічны комплекс на рацэ Менцы, пераканаюцца ў глыбіні і ўнікальнасці нашай гісторыі».

Паводле слоў рэктара БДТУ Ігара Войтава, які падпісаў дамову ад імя ўніверсітэта, за амаль стогадовую гісторыю ВНУ яго супрацоўнікі напрацавалі шмат тэхналогій, звязаных менавіта з захаваннем дрэва, яго станам. Ва ўніверсітэце ёсць ксілатэка, дзе сабраныя і сістэматызаваныя эталонныя ўзоры драўніны. Некаторым з іх ужо некалькі мільёнаў гадоў.

Што тычыццва драўляных аб'ектаў на Менцы, то яны таксама вельмі старыя, а захаваліся ў тым ліку нібыта і па прычыне добрай генетыкі драўніны.

Чытайце таксама:

Знаходкі леташніх археалагічных раскопак на Менцы дадаюць Мінску ўзросту

Завяршылі сезон раскопак гарадзішча на Менцы, дрэва хаваюць пад салому

Пры раскопках гарадзішча на Менцы знайшлі драўляныя канструкцыі, якім можа быць больш за тысячу гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
8
0
Пятро/адказаць/
21.03.2024
Хай яшчэ шукае, там і нафта ё!
0
Лакізе прывітанне/адказаць/
21.03.2024
Інстытут гісторыі ператварыўся ў бюро дутых сенсацый
0
Федзя8/адказаць/
21.03.2024
Я так и не понял, сколько находкам лет, что показал радиоуглеродный анализ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031