Знайсці
01.05.2024 / 00:1320РусŁacБел

Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта

У злітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ Беларусі ёсць два даносы на палітзняволенага Сцяпана Латыпава. Абодва адпраўленыя ў адзін дзень ад імя Ігара Валер'евіча Казанцава з Масквы. Там жа можна знайсці расійскі нумар мабільнага тэлефона, па якім «Еўрарадыё» звязалася з гэтым чалавекам, каб даведацца ягоную матывацыю.

Арбарыст Ігар Казанцаў / Instagram

Як і Сцяпан Латыпаў, масквіч Ігар Валер'евіч Казанцаў — арбарыст (спецыяліст па догляду за дрэвамі). На яго зарэгістраваная гандлёвая марка «Русские арбористы».

У першым ягоным даносе сказана, што беларус закупляў і ўвозіў у Беларусь забароненыя хімікаты. У другім — што ў яго ёсць «карта паляка» і што ён, маўляў, распальвае нянавісць да расіян.

Варта адзначыць, што пасля затрымання Латыпава ў верасні 2020 года дзяржканалы выпусцілі пра яго прапагандысцкі сюжэт, у якім прыпісалі арбарысту намер атруціць супрацоўнікаў міліцыі небяспечнымі хімікатамі.

Паміж «Еўрарадыё» і Казанцавым адбыўся наступны дыялог:

— Добры дзень, гэта Ігар Валер'евіч?

— Слухаю ўважліва.

— Скажыце, а вы знаёмыя са Сцяпанам Латыпавым?

— На жаль, так.

— Ёсць інфармацыя, што вы паведамлялі КДБ Беларусі, быццам Латыпаў увозіў у Беларусь праз Расію забароненыя хімікаты…

— З КДБ Беларусі я не супрацоўнічаў, таму што я знаходжуся ў Расіі і з'яўляюся рэзідэнтам Расіі. А супрацоўнікам КДБ Беларусі можа быць толькі грамадзянін Беларусі.

З Латыпавым знаёмы асабіста і працаваў… Таму і кажу — на жаль, ведаю. Тое, што Латыпаў кантрабандай увозіў у Беларусь забароненыя хімікаты — гэта факт. Адкуль ведаю? Я па тэлефоне нічога не расказваю, і так вам занадта шмат чаго ўжо сказаў.

— Чаму вы вырашылі напісаць пра яго ў КДБ?

— А хто вам сказаў, што я напісаў у КДБ? Спытайце ў таго, хто гэтую інфармацыю пусціў.

— Вы туды не звярталіся?

— А якое дачыненне я маю да КДБ Рэспублікі Беларусь?

— Вы маглі напісаць ліст.

— Так сама, як і вы маглі. Не трэба перакручваць факты.

— Мы правяраем інфармацыю. Ёсць дакумент, у ім — ваш тэлефон.

— Майго тэлефона там быць не можа, не трэба скажаць інфармацыю.

— Дык вось жа, убачылі ваш нумар і патэлефанавалі.

— Я не ведаю, адкуль вы ўзялі мой тэлефон, і ў вочы вас не ведаю.

— Там дзве скаргі ад вас: пра хімікаты (і вы цяпер кажаце, што ведаеце пра гэта) і іншая пра тое, што ён мае «карту паляка».

— Так, я пра гэта ведаю.

— І вы не пісалі ў КДБ Беларусі?

— Мне гэта пачынае дакучаць, адкажу стандартнай фразай — без каментароў. Калі ласка, правярайце. Я пракаментаваць нічога наконт камітэта не магу.

— Дык вы не пісалі ў КДБ, што ён мае «карту паляка» і распальвае міжнацыянальную варожасць?

— Гэта агульнавядомы факт, пра які ён пісаў у адкрытыя крыніцы інфармацыі. Без каментароў, у вас засталася літаральна пара хвілін.

— Вы ведаеце, што Сцяпана Латыпава пасадзілі на 8,5 года ў турму?

— Так, я пра гэта паінфармаваны.

— Як вы да гэтага ставіцеся?

— Я? Без каментароў.

— Вы хацелі, каб яго пасадзілі?

— Без каментароў.

— Як вы ставіцеся да таго, што вашы даныя пазначаныя ў базе зваротаў у КДБ?

— Без каментароў.

— Чаму вы кажаце пра знаёмства з Латыпавым «на жаль»? Што здарылася?

— Таму што гэта вельмі непрыемны чалавек, таму кажу, што на жаль. Ён несумленны ў адносінах да калег, да асоб, што яго акружаюць. Я занадта шмат ведаю пра яго.

— Ён вас чымсьці асабіста пакрыўдзіў?

— Без каментароў. Час выходзіць.

— Як грамадзянін Расіі вы маглі напісаць ліст у КДБ.

— Падкажыце, дзе напісаць. Я напішу, што ён прыдурак, шалапутны, двурушны, і іншыя неэтычныя эпітэты.

— Дык вы пісалі ў КДБ ці не? Ёсць інфармацыя з вашымі адкрытымі данымі.

— Іх не можа быць, бо я не пісаў. Час выйшаў.

Чытайце таксама:

Бесараб — пра цынгу Латыпава: Мне тут бачыцца рука нейкіх медыкаў-катаў

«Добра, што ёсць кнігі і ўсеагульная вера». Сваякам даходзяць весткі ад Сцяпана Латыпава з турмы

Сцяпан Латыпаў: Пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом

«Мне тут вельмі цяжка, таму што я — Сцяпан Латыпаў». Палітвязня катуюць ШІЗА

Ясень — любімае дрэва Сцяпана Латыпава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
22
Ха-ха
29
Ого
6
Сумна
14
Абуральна
180
7
ГостьЯ/адказаць/
01.05.2024
Нафиг вы цепляетесь за один факт того, что писал или не писал донос если вам сразу дали понять, что отвечать не будут. Выстривайте по-другому диалог с такими типами. Меня больше удивило, что некоторые расиянцы видимо не в курсе, что Карта Поляка в Беларуси обычное дело. Причем если я не ошибаюсь по ней в НБ регистрируют. Раньше по крайней мере. Чуть ли не пол страны имеет карту поляка, некоторым при этом пофиг на Польшу, как жили так и живут в Беларуси
1
Беларус/адказаць/
01.05.2024
Гэта ўсё што трэба ведаць пра руzzкіх. І гэты стукач з Масквы, што тады там у галовах тых, хто жыве ў рэгіёнах. Во дзе конч***я недаімперыя з рабамі-стукачамі. А напісаў ён данос па двух прычынах - з-за сваіх імперска-шавіністычных поглядаў, што перад ма*калямі павінны ўсе кланяцца, а таксама каб прыбраць канкурэнта. Такіх трэба караць. Таму пайду заданачу Палку Каліноўскага і на дроны для ЗСУ. Толькі рабіце гэта не з картак беларускіх банкаў.
0
Ненавiджу/адказаць/
02.05.2024
Ох, як жа прыпякло суседзям з усходу ў 2020! Былі рабамі, так і застануцца рабамі. Гэта ж як жа так, рабы, такія як і мы, адважыліся паўстаць. Назад у стойла, трэба настукаць у КДБ!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031