Знайсці
20.04.2022 / 09:47РусŁacБел

«Мне тут вельмі цяжка, таму што я — Сцяпан Латыпаў». Палітвязня катуюць ШІЗА

На палітзняволенага Сцяпана Латыпава, які адбывае тэрмін у калоніі «Воўчыя норы», цісне адміністрацыя. За пяць месяцаў у калоніі яго змяшчалі ў ШІЗА агулам на 32 дні, 27 з якіх — у лютым. Яго блізкія паведамляюць, што адміністрацыя калоніі складае рапарты на Сцяпана па надуманых прычанах. 

«Мне тут вельмі цяжка, таму што я Сцяпан Латыпаў, і мне тут дастаецца больш за ўсіх. І мне тут вельмі цяжка, таму што я стараюся не чарсцвець, я ўсё роўна стараюся любіць усіх — і тых, хто ў зялёнай форме, і тых, хто ў чорнай форме. Мне ад гэтага дастаецца яшчэ больш.

У мяне ўжо 32 дні [праведзеных у ШІЗА] з пачатку года — на гэты момант гэта рэкорд, больш [ніхто] столькі тут не адседжваў — нават бывалыя зэкі, у іх вочы на лоб вылазяць: «Колькі ж можна катаваць, што ты такога зрабіў?» Нават тых, хто скраў мільёны і не прызнаецца, дзе, катуюць паменш. Але, у прынцыпе, нармальна, я трымаюся, таму што выходжу і даволі хутка аднаўляюся», — паведамляе палітвязень. 

Сцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня да 8,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі ў стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі «Беларба», яго прызналі вінаватым ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. Сам Сцяпан на судзе віну не прызнаў.

  • Падтрымайце палітвязня: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў. Родныя Сцяпана прапануюць дубляваць лісты, якія вы дасылаеце яму ў калонію, на электронную пошту: [email protected].

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера