Знайсці
19.02.2024 / 11:30РусŁacБел

Жыхар Пскова запатрабаваў праверыць Пуціна на рэабілітацыю нацызму

Былы паліцэйскі з Пскоўскай вобласці Андрэй Іваноў напісаў заяву ў Генеральную пракуратуру РФ з патрабаваннем праверыць выказванні прэзідэнта Расіі па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму, пішуць «Север. Рэаліі».

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На думку Іванова, у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану Пуцін апраўдваў напад нацысцкай Нямеччыны на Польшчу.

Раней на словы Пуціна аб тым, што палякі самі справакавалі Адольфа Гітлера, звярнуў увагу палітычны актывіст Сяргей Антонаў.

Ён таксама звярнуўся ў Следчы камітэт з заявай аб завядзенні крымінальнай справы супраць Пуціна па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму.

Чытайце таксама:

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031