Знайсці
01.05.2024 / 20:2620РусŁacБел

Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі

У рэпартажы БТ паказалі кадры з учарашняй працоўнай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён. Той прыехаў на поле ацаніць, як працуе сельгастэхніка.

Лукашэнка і чыноўнікі глядзяць, як міністр шукае зерне. Скрын відэа БТ

«А дзе міністр? Ну, шукай зерне. Ці ты ўжо забыў?» — сказаў Лукашэнка, паказваючы на зямлю.

«Ну, што ж я забыў?» — міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ у касцюме выбег наперад, прысеў і стаў рукой адкопваць зямлю. 

Барташ шукае зерне. Скрын відэа БТ

Паралельна Лукашэнка павучаў яго, ці не забыў той, на якой глыбіні павінна саджацца зерне. Іншыя чыноўнікі схіліліся над міністрам, нібы інспектуючы і канспектуючы ў памяці.

Пасля гэтага Барташ пахваліў айчынную сеялку, якая працуе на полі, а іншы функцыянер закідаў граду зямлёй і прыгладзіў яе.

@nashaniva Новы крындж! Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі #колхоз#беларусь#агроном#нашаніва#лукашенко#александрлукашенко#чиновник♬ Funny Guy - Parry Music

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
63
Ха-ха
40
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
6
02.05.2024
А насамрэч калі запатрабуе гаўно на кароўніку пачаставаць, то і пачастуюць. Дарослыя мужыкі, адукацыю маюць, дзяцей, жонак, аднаго не маюць зусім - годнасьці
02.05.2024
Наколькі я разумею, ніякага рацыянальна-агратэхнічнага сэнсу ў разграбанні глебы рукамі няма. Сэнс толькі ў тым, каб прынізіць чалавека і паказаць, што ўсё тут належыць "хазяіну" улучна з людзьмі.
02.05.2024
*, Якая там годнасць? Адкуль? У яго ужо не было годнасцi тады, калi ён па галавах карабкаўся на гэтую вяршыню пiрамiды! Карабкаўся i лiзаў, i гадзiў на тых хто пад iм.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031