Знайсці
19.02.2024 / 09:386РусŁacБел

У Расіі здымуць баёпік пра Жырыноўскага. У галоўнай ролі — зорка «Слова пацана»

Пачатак здымак плануецца на лета гэтага года.

У прэс-службе старшыні ЛДПР Леаніда Слуцкага сказалі, што галоўную ролю ў гэтым біяграфічным фільме пра заснавальніка партыі сыграе акцёр Мікіта Калагрывы. Ён вядомы гледачам па ролях у фільме «Па шчупаковым загадзе» і ў серыяле «Слова пацана».

«Пачатак здымак плануецца на лета гэтага года. На сустрэчы Леанід Эдуардавіч Слуцкі і Мікіта Калагрывы абмяркоўвалі творчыя пытанні», — паведаміла кіраўнік прэс-службы ЛДПР Элеанора Каўшар, піша «Спутнік».

Прэс-сакратар таксама пацвердзіла, што рэжысёрам кінастужкі стане Аляксандр Баранаў. Ён жа выступіць і сааўтарам сцэнарыя з Алёнай Куляшовай.

Каўшар адзначыла, што для падрыхтоўкі сцэнара было праведзена маштабнае даследаванне біяграфіі Жырыноўскага.

«Гэта будзе сапраўдны баёпік, з якога глядач даведаецца ў тым ліку малавядомыя факты з жыцця легендарнага палітыка», — дадала яна.

Скандальны заснавальнік і лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі пайшоў з жыцця ва ўзросце 75 гадоў пасля працяглай хваробы. Жырыноўскі быў шпіталізаваны з каранавірусам 2 лютага, аднак у СМІ інфармацыя пра гэта з'явілася толькі праз тыдзень. Афіцыйна было заяўлена, што ён памёр 6 красавіка 2022 года.

Пахавалі Жырыноўскага на Новадзявочых могілках у Маскве. У гадавіну яго смерці на магіле быў адкрыты помнік — бронзавая фігура палітыка ў поўны рост вышынёй 2,75 метра.

Чытайце таксама:

Новы «Джокер», «Небаракі» і другі «Гладыятар»: топ-10 фільмаў, якія выйдуць у 2024-м

«Ферары», «Прысцыла», «Маэстра» — самыя гучныя баёпікі года. Што паглядзець?

Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Paliašuk/адказаць/
19.02.2024
Працоўная назва фільма "Падонак, адназначна!"
0
бабруйчанін/адказаць/
19.02.2024
Наконт фільма Венедзіктау Мінкін Діма БыкОВ ..мл Шырвіндт Ярмолкін ніякіх заяу ні рабілі " дзярж антісімітізЬмЬ" і яшче што небудзь??
0
Распяцце мальчыка ў трусіках/адказаць/
19.02.2024
Лгбт-драма з прыцягненьням лепшых слоў пісюна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031