Знайсці
18.02.2024 / 23:393РусŁacБел

Хуткая музычная дапамога: доктар граў пацыентцы на фартэпіяна, чакаючы, пакуль лекі падзейнічаюць

Мінскі доктар, які працуе на «хуткай дапамозе», вядзе акаўнт у тыктоку, дзе крыху паказвае сваю працу. Відэа, на якім ён грае на фартэпіяна для пажылой пацыенткі, набрала некалькі соцень тысяч праглядаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку ramiros86

Мужчына вядзе тыкток пад нікам ramiros86. Першае музычнае відэа доктар выклаў яшчэ напачатку года з подпісам «Калі сталым кліентам ужо нічога не дапамагае, акрамя музыкі…». Мяркуючы па ўсім, брыгаду выклікалі для пацыенткі пажылога ўзросту, якая скардзілася на высокі ціск — а доктар граў, пакуль чакаў, калі пачнуць дзейнічаць лекі.

@ramiros86#103#скораяпомощь#белыеснежинки♬ оригинальный звук - ♬❤

Ролік набраў 271 тысячу праглядаў, каля 10 тысяч лайкаў і сотні захопленых каментарыяў — людзям вельмі спадабалася ідэя хуткай музычнай дапамогі. Нехта пажартаваў, што пасля такога поспеху доктару трэба заўсёды цягаць з сабой фартэпіяна — галоўнае, дакладна памятаць адрас выкліку, бо крыўдна будзе марна цягнуць інструмент на дзявяты паверх.

Адна жанчына прыгадала аналагічны выпадак са свайго жыцця: «Мне брыгада вершы чытала, таму што ніводная бальніца не брала. Тры гадзіны вершы чыталі, пакуль лягчэй не стала».

@ramiros86#103#скораяпомощь#шансон#приколы♬ оригинальный звук - Честный Повар

Учора, падобна, доктара зноў выклікалі ў тую самую кватэру. Свой новы музычны выступ ён падпісаў так: «Ну што ж, старыя знаёмыя! Сёння папрасіла шансон, пакуль працуе магнезія…»

 Чытайце таксама:

Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

Галоўная доктарка мінскай бальніцы растлумачыла, чаму невялікія заробкі ў медыкаў — гэта добра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Сонейка/адказаць/
19.02.2024
як цудоўна, што ў Беларусі ёсць такія людзі ❤️
2
ЯНКА/адказаць/
19.02.2024
🤔 А яшчэ можна сьпяваць, калі няма абязбольваючага, і пацыент крычыць.
19.02.2024
Канечне, калі лекаў няма дык можна пераконваць пацыента, што музыка дапаможа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031