Знайсці
20.11.2023 / 12:02РусŁacБел

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне

22 лістапада ў Мінску адбудуцца пасяджэнні саветаў міністраў абароны, замежных спраў і Камітэта сакратароў Радаў бяспекі краін АДКБ. На 23 лістапада запланавана правядзенне сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ.

Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў 20 лістапада на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

22 лістапада ў Мінску адбудуцца пасяджэнні саветаў міністраў абароны, замежных спраў і Камітэта сакратароў Радаў бяспекі краін АДКБ. На 23 лістапада запланавана правядзенне сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ.

«Што датычыцца выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў Рады калектыўнай бяспекі лістападаўскай сесіі мінулага года і прыярытэтных напрамкаў Беларусі, з 34 мерапрыемстваў 32 выкананы.

Два мерапрыемствы, на жаль, выканаць не маглі. Гэта перш за ўсё нашы міжнародныя кантакты з еўрапейскімі міжнароднымі арганізацыямі, такімі як АБСЕ. У сілу іх пазіцый. І другое пытанне — гэта даручэнне Рады калектыўнай бяспекі па дапрацоўцы рашэння па дапамозе Арменіі. Армянскі бок, хоць усе астатнія хаўруснікі падтрымалі гэтую пастанову, не выказваў ніякай сваёй цікавасці да гэтага дакумента і, больш за тое, у завяршальнай частцы нашай працы яны папрасілі яго наогул зняць з парадку дня», — сказаў генеральны сакратар АДКБ.

У лістападзе 2022 года на саміце АДКБ у Ерэване прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян адмовіўся падпісаць праект рашэння Рады калектыўнай бяспекі аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Арменіі. Тагачасны генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась пасля пасяджэння растлумачыў журналістам, што дакумент у цэлым узгоднены, вызначаны комплекс мер па аказанні дапамогі Арменіі. Але па шэрагу пазіцый праект рашэння меў патрэбу ў дапрацоўцы. Кіраўнікі дзяржаў даручылі дапрацаваць гэты дакумент і даслаць яго ім на падпісанне.

Чытайце таксама:

Пашынян сказаў Лукашэнку, каб на АДКБ яго не чакалі

Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

«Пашынян ідзе па шляху Зяленскага». Масква расцаніла выступ армянскага кіраўніка ў Еўрапарламенце як «абсалютна правакацыйны»

Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930