Знайсці
25.10.2023 / 21:234РусŁacБел

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Улады Арменіі не бачаць ніякіх пераваг у захаванні прысутнасці расійскай вайсковай базы ў краіне, заявіў прэм'ер-міністр Рэспублікі Нікол Пашынян у каментары Wall Street Journal.

Нікол Пашынян. Фота: Dogukan Keskinkilic/Anadolu Agency via Getty Images

Паводле слоў армянскага прэм'ера, цяпер Ерэван шукае новых партнёраў, паколькі Масква не выканала сваіх саюзніцкіх забавязанняў. Пашынян адзначыў, што асабліва ярка гэта выявілася падчас узброенай аперацыі Азербайджана ў Нагорным Карабаху, якая адбылася ў мінулым месяцы і скончылася капітуляцыяй непрызнанай рэспублікі, а таксама масавым зыходам армян з рэгіёна.

«Гэтыя падзеі, па сутнасці, прывялі нас да рашэння, што нам неабходна дыверсіфікаваць нашы адносіны ў сферы бяспекі, і мы цяпер спрабуем гэта зрабіць», — сказаў Пашынян.

У Арменіі знаходзіцца 102-я расійская вайсковая база. Яе колькасць — каля 3500 вайскоўцаў. Яна была створаная ў 1995 годзе і нясе баявое дзяжурства ў рамках Аб'яднанай сістэмы СПА СНД паводле міждзяржаўнай дамовы тэрмінам на 49 гадоў (да 2044 года).

Чытайце таксама:

«Пашынян ідзе па шляху Зяленскага». Масква расцаніла выступ армянскага кіраўніка ў Еўрапарламенце як «абсалютна правакацыйны»

Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым

«Нікол Пашынян проста зрабіў подласць». Прапагандысты адрэагавалі на сустрэчу Ціханоўскай і прэмʼера Арменіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Litwin - BNR/адказаць/
25.10.2023
арда развальваецца як ў 1917 ці 1991, і гэта будзе апошні раз. Лука 3% ужо зліваецца таксама
1
Иван/адказаць/
26.10.2023
Гнать руских вояк поганой метлой.
2
Юрась/адказаць/
26.10.2023
Алеж мусіць, зачыніць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031