Знайсці
17.10.2023 / 16:065РусŁacБел

Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым

Таксама прэм'ер-міністр Арменіі заявіў, што саюзнікі не толькі не дапамаглі ў сітуацыі з Нагорным Карабахам, але і заклікалі да звяржэння ўлады.

Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images 

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас свайго выступу на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента заявіў, што Арменія гатовая супрацоўнічаць з Еўрасаюзам і стаць бліжэйшай да гэтага аб'яднання, піша news.am.

«Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым», — сказаў ён. Па словах Пашыняна, пашырэнне партнёрства — адзін са слупоў рэфарматарскай праграмы ўмацавання дэмакратыі ў Арменіі, якія падтрымлівае ЕС.

«Чакаем працягу супрацоўніцтва ў напрамках рэформаў паліцыі, выратавальных службаў, незалежнай судовай сістэмы, адукацыі і дзяржаўнага кіравання», — адзначыў ён. Сярод іншых мэтаў праграмы — развіццё ў сферы эканомікі і тэхналогій, а таксама ўмацаванне бяспекі на Паўднёвым Каўказе.

Таксама Пашынян заявіў, што саюзнікі не толькі не дапамаглі ў сітуацыі з Нагорным Карабахам, але і заклікалі да звяржэння ўлады.

«У той час, калі сотні тысяч армян беглі з Нагорнага Карабаха ў Арменію, нашы саюзнікі ў сферы бяспекі не толькі не дапамаглі нам, але і публічна заклікалі да змены ўлады ў Арменіі, да звяржэння дэмакратычнай улады», — заявіў, 

«Але народ Арменіі аб'яднаўся дзеля сваёй незалежнасці, суверэнітэту, дэмакратыі, і чарговая змова супраць нашай дзяржавы правалілася. Нашы міжнародныя партнёры прызнаюцца, што не бачылі выпадку, каб за тыдзень у краіну прыбыло 100 тысяч бежанцаў і гэтая краіна магла б прыняць іх усіх, не ствараючы лагераў для бежанцаў. Мы змаглі зрабіць гэта дзякуючы армянскаму народу і дэмакратыі», — дадаў ён.

«Нам неабходна выдзеліць каля 100 мільёнаў даляраў на падтрымку вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха. Нам патрэбна міжнародная дапамога, у тым ліку ў выглядзе бюджэтнай падтрымкі», — падкрэсліў кіраўнік урада Арменіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
17.10.2023
Уже давно пора помириться с Турцией и восстановить торговые, экономические и транзитные отношения.
0
Сатурр/адказаць/
17.10.2023
Достойного человека армяне выбрали
0
Аскольд /адказаць/
18.10.2023
Бобр, калі б Арменія была мусульманмкая краінаю, як Расея, то так, Іран магчымы. Але яны ж не мусульмане.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031