Знайсці
17.11.2023 / 15:33РусŁacБел

14-гадовы падлетак стварыў мыла для прадухілення раку скуры

За гэта хлопчыку была ўручана прэстыжная амерыканская ўзнагарода. 

Хеман Бэкеле. Фота: Fairfax County Public Schools

14-гадовы школьнік з ЗША Хеман Бэкеле выйграў прэстыжны амерыканскі конкурс для маладых навукоўцаў Young Scientist’s Challenge, распрацаваўшы мыла для прадухілення раку скуры. Аб гэтым паведамляе анлайн-выданне ScienceAlert.

Ураджэнец Эфіопіі Хеман Бэкеле працаваў над сваімі праектам у хатніх умовах, але калі ён стаў фіналістам навуковага конкурсу, то вырашыў звярнуцца па дапамогу да Універсітэта Вірджыніі і Джорджтаўнскага ўніверсітэта, каб праверыць і ўдасканаліць сваё вынаходства.

Хлопчык пратэсціраваў мыла шляхам лічбавага мадэлявання, атрымаўшы высокія вынікі эфектыўнасці, а потым выпрабаваў яго на сабе.

«Ключавым элементам мыла з'яўляюцца хімічныя злучэнні імідазол і хіналін, якія звычайна выкарыстоўваюцца для лячэння бародавак, вугровых высыпанняў і грыбковых інфекцый. Таксама былі дададзены ліпідныя наначасціцы (рэчыва, якое загойвае раны), якія застаюцца на скуры пасля змывання мыла вадой.

Пры нанясенні на скуру мыла ўтворыць нябачны ліпкі пласт, які даставіць лекі ў арганізм праз скуру і актывізуе імунную сістэму», — так тлумачыць сваю задумку Хеман Бэкеле.

Хлопец хацеў бы, каб ягоны праект меў камерцыйную будучыню.

Чытайце таксама:

Ад супертрыперу нарэшце знайшоўся лек

Мадыфікаваны вірус герпесу дапамагае змагацца з ракам мозга

Сіндром раптоўнай дзіцячай смерці: упакоўкі падгузнікаў могуць распаўсюджваць небяспечную для немаўлят інфармацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера