Знайсці
06.06.2023 / 16:264РусŁacБел

Жонка і сын паўночнакарэйскага дыпламата зніклі ў Расіі. Імаверна, яны збеглі

Прадстаўнік генеральнага консульства КНДР Цой Ен Нам ва Уладзівастоку сам напісаў заяву пра знікненне сваіх родных, як пішуць расійскія тэлеграм-каналы. 

 Зніклыя жонка і сын паўночнакарэйскага дыпламата. Фота: ru2ch / Теlegram

Паводле яго, 4 чэрвеня яго 43-гадовая жонка Кім Кум Сун і 15-гадовы сын Пак Квон Чжу селі ў таксі на тэрыторыі генконсульства, і з тых часоў іх не бачылі. Мабільныя тэлефоны недаступныя.

Таксіста, які падвозіў жанчыну з сынам, высадзіў іх ля будынка на вуліцы Рускай. Цяпер зніклых шукаюць.

Будынак генконсульства маці і сын пакінулі з трыма скрынкамі — верагодна, туды яны склалі асабістыя рэчы.

Паліцыя мяркуе, што яны збіраюцца з'ехаць у Кітай ці Паўднёвую Карэю.

Чытайце таксама:

Масква прапануе Пхеньяну ежу ў абмен на зброю — ЗША

Дачку Кім Чэн Ына заўважылі ў куртцы Dior за 2800 даляраў

У КНДР пераймяноўваюць цёзак дачкі Кім Чэн Ына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Лепей да туркаў/адказаць/
06.06.2023
mikola, лепей ла Казахаў, а там у Турцыю
06.06.2023
Лепей да туркаў,//  turki addaduc z pavarotam........ 
0
Анёлак/адказаць/
06.06.2023
Спадзяюся, у іх атрымаецца ўцячы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031