Знайсці
28.05.2023 / 10:232РусŁacБел

Украінскія беспілотнікі ноччу зноў атакавалі НПЗ у Краснадарскім краі

Некалькі беспілотнікаў было збіта на падлёце да Ільскага нафтаперапрацоўчага завода ў Краснадарскім краі Расіі. Пра гэта паведаміў у тэлеграме аператыўны штаб рэгіёна.

Ільскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае

«Каля другой гадзіны ночы з суботы на нядзелю некалькімі неўстаноўленымі беспілотнымі апаратамі здзейснена спроба наблізіцца да тэрыторыі Ільскага НПЗ. Усе яны былі нейтралізаваныя», — адзначылі ў ведамстве.

Згодна з паведамленнем улад, пашкоджанняў інфраструктуры НПЗ не адбылося, задымленне аператыўна ліквідавалі дзяжурныя службы завода. Пацярпелых няма.

Раней беспілотнікі атакавалі гэты завод 4 і 5 мая 2023 года. Абодва разы на яго тэрыторыі ўзнікаў пажар, але пра пацярпелых і значныя пашкоджанні інфраструктуры не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Украінскай разведцы перадалі «каштоўную інфармацыю» па выніках дыверсіі ў Белгародскую вобласць

Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Я сама непазбежнасць /адказаць
28.05.2023
Мазыру падрыхтавацца?
0
Ждем/адказаць
28.05.2023
"пра пацярпелых і значныя пашкоджанні інфраструктуры не паведамлялася". Так пускай паведамляецца. Пора бы уже, что все в один бок да в один.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930