Знайсці
14.05.2024 / 10:119РусŁacБел

У Шклове работнік птушкафабрыкі скраў амаль 20 тысяч куранятаў

Што праўда, 39-гадовы мужчына краў птушак цягам паўгода.

Міліцыя выявіла сістэматычныя крадзяжы 39-гадовым інжынерам сельгаспрадпрыемства ў Шклове, паведамляе прэс-служба МУС.

Аказваецца, мужчына, маючы доступ у цэх інкубацыі, краў сутачных куранят-бройлераў і перапрадаваў іх у прыватную фермерскую гаспадарку ў Гомельскай вобласці.

За некалькі месяцаў яму ўдалося незаконна вывезці з прадпрыемства звыш 18 тысяч птушанятаў.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
Тушка/адказаць/
14.05.2024
Ён проста аматар птушак
0
6регіён/адказаць/
14.05.2024
У Шклове няма птушкафабрыкі!
1
Максим Дизайнер/адказаць/
15.05.2024
6регіён

Правильно. И вора не было, и цыплят, и мянты все прыдумали, патаму шта працесты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера