Знайсці
14.05.2024 / 11:421ŁacБел

Восенню выйдуць мемуары былога канцлера Германіі Ангелы Меркель 

Мяркуецца, што мемуары будуць апублікаваныя больш чым у 30 краінах і «дадуць глыбокае разуменне думак і дзеянняў аднаго з самых важных лідараў нашага часу».

Ангела Меркель. Фота: Annegret Hilse, Pool Photo via AP

Кніга былога канцлера Германіі Ангелы Меркель, якая атрымала назву «Свабода», павінна з'явіцца на кніжных прылаўках 26 лістапада 2024 года. На вокладцы намаляваная сама Меркель, якая аптымістычна глядзіць удалячынь, піша BILD. 

Праўда, са слоў выдаўца, успаміны Меркель абмяжоўваюцца толькі перыядам з 1954 да 2021 года і не закранаюць расійскае ўварванне ва Украіну.

Чакаецца, што ў Еўропе цана 700-старонкавай кнігі складзе 42 еўра, у электроннай версіі яе можна будзе прачытаць за 30 еўра. Падрыхтоўкай накладу, як паведаміла сама Меркель, займаецца кёльнскае Выдавецтва Kiepenheuer and Witsch. Сааўтарам кнігі стала былая начальніца канцылярыі Меркель Беата Баўман.

«Мне прыемна паразважаць над цэнтральнымі рашэннямі і сітуацыямі маёй палітычнай працы ў маёй кнізе, якую я напісала разам з Беатай Баўман, і зрабіць іх зразумелымі шырокай публіцы, у тым ліку ў дачыненні да маёй асабістай гісторыі», — напісала Меркель.

У выдавецтве Kiepenheuer and Witsch адзначаюць, што былы канцлер «больш асабіста, чым калі-небудзь раней, раскажа пра сваё дзяцінства, юнацтва і вучобу ў ГДР, а таксама пра драматычны 1989 год, калі сцяна павалілася і пачалося яе палітычнае жыццё».

Чытайце таксама:

Халезін пра 2020: «Перамовы пра гарантыі бяспекі Лукашэнку ішлі, але ён нават не падняў трубку, калі пазваніла Меркель»

Меркель: Я была надзвычай спустошана, даведаўшыся пра смерць Навальнага

Выйшаў новы том мемуараў Сарказі, дзе ён апісвае Меркель, Абаму і Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
пра сяброўства з пуціным і букет ад лукашэнкі будзе там?/адказаць/
14.05.2024
"а таксама пра драматычны 1989 год, калі сцяна павалілася і пачалося яе палітычнае жыццё"

а чаму драматычны, а не шчаслівы для яе? узляцела ж па самае німагу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера