Знайсці
27.05.2023 / 20:504РусŁacБел

Зборная Нямеччыны сенсацыйна выйшла ў фінал ЧС па хакеі

У сваім паўфінале Нямеччына ў авертайме выйграла ў ЗША 4:3.

Фота: iihf.com

Прычым немцы спачатку прапусцілі дзве шайбы, затым дзве закінулі, зноў прапусцілі, за хвіліну да канца трэцяга перыяду лік зраўнялі, а ў авертайме паставілі пераможную кропку — 4:3.

Аўтарам пераможнай шайбы ў авертайме стаў форвард Фрэдэрык Ціфельс.

Апошні раз Нямеччына брала срэбра ЧС у 1953 годзе, таксама немцы ўзялі срэбра на Алімпіядзе-2018.

Такім чынам, у матчы за 3-е месца ў нядзелю згуляюць Латвія і ЗША (пачатак у 15:20).

У фінале ў 20:20 згуляюць Канада і Нямеччына.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць
27.05.2023
Гэта пацьвярджае маё назіраньне, што хакей выраўняўся, і цяпер у ім няма яўных аўтсайдэраў, як і заведамых лідараў. Цяпер паўночнаамерыканцам, і ня толькі ім, давядзецца больш сур'ёзна падыходзіць да складу нацыянальных камандаў. :)
0
Ріл Паца-Ваца/адказаць
27.05.2023
Ага, лукашыстам усё нешта замінае
27.05.2023
Ahreneli !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930