Знайсці
14.04.2023 / 19:531РусŁacБел

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Вялікдзень — найважнейшае свята для ўсіх хрысціян, і для католікаў, і для праваслаўных. Гэта свята жыцця, веры і надзеі, сугучных абуджэнню і росквіту прыроды. А таксама гэта час заканчэння Вялікага посту, таму важная частка падрыхтоўкі да свята — гатаванне асаблівых страў. Сабралі для вас кулінарныя традыцыі свята ў адным артыкуле.

Чырвонае яйка — сімвал Вялікадня

Згодна з біблейскай гісторыяй, калі Марыя Магдаліна падавала яйка рымскаму імператару Тыберыю як сімвал увакрэсення Хрыста, імператар з сумневам адказаў, што як яйка белае, а не чырвонае, так і мёртвыя не ўваскрасаюць. У тое ж імгненне яйка ў яго руцэ пачырванела.

Таму чырвонае яйка — галоўны сімвал свята, хоць ужо даўно яйкі фарбуюць і ў іншыя колеры: так, з дапамогай куркумы можна зрабіць іх ярка-жоўтымі, з дапамогай куркумы, шафрану і чырвонай капусты — зялёнымі. Мы падрабязна расказвалі, як можна пафарбаваць яйкі ў розныя колеры натуральнымі і харчовымі фарбавальнікамі, а таксама зрабіць арыгінальны ўзор, — фарбаваць з малюнкам па трафарэце або з аптэчнымі гумкамі.

Пірог, або паска

Велікодная паска. Фота: рixabay

Палякі называюць яе «бабка», у паўночнарасійскіх гаворках бытавала слова «куліч», а ў Беларусі, як і ва Украіне і на поўдні Расіі — «паска». 

Свята Пасха было і ахвяраваннем, таму словам гэтым пачалі называць рытуальныя хлябы.

Прапануем чатыры рэцэпты тварожнай пасхі, з якіх кожны выбера сабе штосьці, што прыйдзецца яму даспадобы. Ёсць і арыгінальная прапанова — нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам. 

Мясныя стравы

Заканчэнне посту азначае, што можна нарэшце дазволіць сабе мясныя стравы. Таму звычайна на велікодным стале бывала запечанае мяса.

Вашай увазе — рэцэпты традыцыйных беларускіх страў на Вялікдзень, напрыклад, свініна ў цесце і свініна, запечаная з бульбай. Сярод арыгінальных варыянтаў мясных страў — запечаны кумпяк ці лапатка або запечаная нага ягняці з прыправамі — прыгатаваць яе нескладана, а смак таго варты.

Галоўная велікодная прыправа да мясной ежы — надраныя на дробную тарку карані хрэну, змешаныя з сырым цёртым бураком. 

Упрыгожанне велікоднага стала

Упрыгожанне велікоднага стала. Фота: рixabay

Вялікдзень — традыцыйнае свята, таму натуральным яго аздабленнем могуць быць ручнікі і абрусы з нацыянальнай сімволікай.

Перадаць веснавую і светлую атмасферу свята можна і з дапамогай такіх колераў у абрусах і сурвэтках, як светла-блакітны, светла-зялёны, светла-жоўты і светла-ружовы.

Стол «ажыве», калі дадаць да яго такія прыродныя элементы, як кветкі і травінкі, або змайстраваць дэкаратыўныя гнёзды для яек (іх таксама можна зрабіць з прыродных матэрыялаў, напрыклад, з моху і сухой травы).

Чытайце яшчэ:

Беларускія велікодныя традыцыі 

Не толькі пра яйкі. Велікодны ТЭСТ

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
4
бледная паганка/адказаць/
05.04.2023
"Вялікдзень — традыцыйнае свята,"
ну якое яшчэ традыцыйнае? у беларусаў што - сваіх свят няма?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930