Усевалад Сцебурака. На смерць Радзімы. Верш
Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш.
***
З чаго пайшло
і як распачалося?
З чабора паху,
грушы над Дняпром,
птушынага рознагалосься?
Ці з дзіўнага сьвятла,
што дорыць восень,
ці з той вады,
якую п'еш нагбом?
І не ўзгадаць цяпер.
Гадоў завеі
туманяць каляроваю смугой
абрысы постацяў,
імёны і падзеі
сплываюць з невымоўнаю тугой.
Ці нават без яе
ў нябыт ідуць з палёгкай.
Хутчэй імкне бясконцы карагод.
І рэха не чуваць, як не галёкай Э,
і на крыніцах неадольны лёд.
І толькі груша,
аблачынкай лёгкай,
Стагоддзямі цьвіце
апошні год…
12
0
0
0
1
0
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 5
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 21
Шайгу зойме пасаду кіраўніка Рады бяспекі Расіі
 2
«Не веру, што нарэшце стаў беларусам». Кеніец атрымаў грамадзянства і хоча, каб дзеці служылі ў войску
 16
Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
гэта бадай мая любімая з Deep Purple
тэкст песні просты, як жыццё
як... вершы Усевалада ;)