Знайсці
27.03.2023 / 17:40РусŁacБел

Беларуса, які падазраецца ў рабаванні, затрымалі ў Польшчы праз тры гады

Супрацоўнікі варшаўскай паліцыі арыштавалі грамадзяніна Беларусі. Ён падазраецца ў рабаванні з ужываннем халоднай зброі, здзейсненым яшчэ ў сакавіку 2020 года. Іншых падазраваных у гэтай справе злавілі амаль адразу, паведаміла прэс-служба паліцэйскай камендатуры Praga Południe.

26-гадовы беларус хаваўся на працягу трох гадоў: выязджаў за мяжу, неаднаразова мяняў дакументы, выкарыстоўваў розныя персанальныя звесткі.

Арыштавалі мужчыну ў канцы сакавіка 2023 года, калі ён прыехаў у Польшчу. У яго былі пры сабе падробленыя ўкраінскія правы кіроўцы. Аказалася, што яго таксама шукалі паліцыянты з іншага польскага падраздзялення, а таксама нямецкая паліцыя.

У сакавіку 2020 года трое мужчын удзельнічала ў рабаванні з ужываннем халоднай зброі. Усяго нападнікаў было трое: дваіх падазраваных затрымалі практычна адразу, а беларуса шукалі амаль тры гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930