Знайсці
06.03.2023 / 00:0310РусŁacБел

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які загінуў ва Украіне. Гэта Яўген «Мальдэр» Логінаў, які бараніў «Азоўсталь»

Баец палка «Азоў» Руслан «Давід», які стаяў на абароне Марыупаля і якога называюць легендай баёў за «Азоўсталь», распавёў пра гераічнае змаганне беларуса Яўгена Логінава, з якім яны ваявалі поплеч. Паводле «Давіда», беларус Яўген Аляксандравіч Логінаў з пазыўным «Мальдэр» загінуў яшчэ 5 мая 2022 года ў ваколіцах «Азоўсталі».

Яўген Логінаў з пазыўным «Мальдэр»

«Ён нарадзіўся ў Беларусі, але ў дзяцінстве з бацькамі пераехаў у Мікалаеў. Ён быў фізічна развіты, заўсёды займаў першыя месцы па плаванні. Цяжка знайсці больш добрага і выхаванага чалавека. Браў удзел у гарадскіх баях у Марыупалі, ніколі не баяўся ворага і заўжды быў першым добраахвотнікам на любыя небяспечныя заданні. Адбіць пазіцыю — ён першы падымае руку, патрэбныя добраахвотнікі, каб дапамагчы суседнім атрадам, — ​​Мальдэр зноў ахвотны. Ён заўсёды рваўся ў бой і заўсёды выходзіў сухім з жорсткіх агнявых кантактаў і паядынкаў», — распавядае пра пабраціма Руслан «Давід».

Ён згадвае, што пятага мая на завод зайшла вялікая група расійскіх спецназаўцаў.

«Яны ўзялі ў палон некалькі байцоў з сумежных часцей, якія здалі, дзе знаходзяцца нашы байцы, як незаўважна падысці і з якога боку. Спачатку аднаму з нашых байцоў кінулі пад ногі гранату, завязаўся бой. Мальдэр адкрыў агонь, перастрэльваўся з нападнікамі, але варожая куля трапіла яму ў сонную артэрыю», — апісвае той бой «Давід».

Як ён успамінае, Яўген «Мальдэр» не шукаў публічнасці, не шукаў узнагарод ці ўласнай выгады.

«Ён не хаваўся за тоўстымі сценамі і падваламі, не еў спакойна кансервы і пайкі, ён быў смелы, і такіх людзей у Марыупалі было не так шмат. Ён адчуў на сабе ўвесь цяжар сапраўднай вайны і гарадскіх баёў. Бязмежная табе павага, Мальдэр».

Гэта як мінімум ужо 20-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
173
Абуральна
1
4
фейспалмыч/адказаць/
06.03.2023
Он гражданин Украины, из беларуского только место рождения. Зачем его относить в список "20 беларусов, погибших за Украину"? о_0
А в коментах уже зрадойобы начинают вкидывать про "Украина спасибо не скажет". Какой позор...
У Украины десятки тысяч погибших, и это один из них. 
2
Максим Дизайнер/адказаць/
06.03.2023
фейспалмыч

Каких 20?Четвертый десяток пошел уже.
06.03.2023
Вечная память Герою! Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031