У Магілёве на тэрыторыі аўтобуснага парка гэтай ноччу адбыўся пажар. Агнём пашкоджаны дзевяць аўтобусаў,
паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле даных МНС, 12 кастрычніка прыкладна ў 4 гадзін раніцы ў службу ратавання па лініі «101» ад аператара АЗС аўтобуснага парка паступіла паведамленне пра ўзгаранне аўтобуса на тэрыторыі філіяла «Аўтобусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс», што размешчаны ў Магілёве па вул. Гомельская шаша.

Першыя падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку праз 4 хвіліны. Было ўстаноўлена, што на адкрытай пляцоўцы памерам 70×70 метраў для захоўвання транспарту гарэлі восем аўтобусаў. Усяго на захоўванні знаходзілася 52 адзінкі тэхнікі.

У 4.35 пажар быў лакалізаваны, у 4.39 работнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне.

У выніку пажару пашкоджаны восем адзінарных аўтобусаў «МАЗ-103» і сучленены аўтобус «МАЗ-105». Пацярпелых няма.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?