Лукашэнка і чыноўнікі глядзяць, як міністр шукае зерне. Скрын відэа БТ

Лукашэнка і чыноўнікі глядзяць, як міністр шукае зерне. Скрын відэа БТ

«А дзе міністр? Ну, шукай зерне. Ці ты ўжо забыў?» — сказаў Лукашэнка, паказваючы на зямлю.

«Ну, што ж я забыў?» — міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ у касцюме выбег наперад, прысеў і стаў рукой адкопваць зямлю. 

Барташ шукае зерне. Скрын відэа БТ

Барташ шукае зерне. Скрын відэа БТ

Паралельна Лукашэнка павучаў яго, ці не забыў той, на якой глыбіні павінна саджацца зерне. Іншыя чыноўнікі схіліліся над міністрам, нібы інспектуючы і канспектуючы ў памяці.

Пасля гэтага Барташ пахваліў айчынную сеялку, якая працуе на полі, а іншы функцыянер закідаў граду зямлёй і прыгладзіў яе.

@nashaniva Новы крындж! Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі #колхоз #беларусь #агроном #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #чиновник ♬ Funny Guy - Parry Music

Клас
6
Панылы сорам
63
Ха-ха
40
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
6