Скрыншот відэа Дар'і Шылец 

Скрыншот відэа Дар'і Шылец 

У сакавіку гэтага года Дар’і патрэбна было вырашыць канчаткова, што рабіць: аднавіцца і атрымаць дыплом ці адлічыцца. Дзяўчына абрала другі варыянт. Але быў адзін вельмі важны нюанс: паступала ў медыцынскі ўніверсітэт яна на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

— Што такое мэтавая падрыхтоўка? Гэта калі за вашу вучобу плаціць не дзяржава, а арганізацыя, з якой вы заключалі дамову мэтавай падрыхтоўкі. Калі б я скончыла ўніверсітэт, мне давялося б адпрацоўваць пяць гадоў у Гомельскай вобласці ў ГВ РУП «Фармацыя».

Такая перспектыва дзяўчыну зусім не радавала. Яна кажа, што зусім не бачыць сябе ў медыцыне і не хацела б працаваць па спецыяльнасці дзесьці ў аптэцы ці лабараторыі. Нягледзячы на тое, што ўсе родныя хацелі, каб Дар’я атрымала дыплом, яна ўсё ж зрабіла па-свойму.

Нарэшце дзяўчына атрымала ліст з універсітэта, у якім было пазначана, колькі трэба заплаціць за навучанне. І сума сапраўды ўражвае — за няпоўныя чатыры гады атрымалася амаль што 40 тысяч рублёў (больш за 12 тысяч даляраў).

@dsshhl

Подробнее в Inst @dsshhl

♬ оригинальный звук - dsshhl

У іншым відэа Дар’я адказала на пытанне, ці не шкадуе яна аб прынятым рашэнні кінуць універсітэт і ці варта яно такіх грошай.

— Я адкажу: так, варта. Па-першае, мне б трэба было вярнуцца ва ўніверсітэт, зноў здаваць сесіі, якія не прыносяць мне наогул ніякага задавальнення. А потым нелюбімая праца, на якой мне давядзецца працаваць пяць гадоў. Гэта ж жах. Гэта ж сапраўды можна кожны дзень вяртацца дамоў і плакаць. Я выплачу гэтыя грошы, але буду знаходзіцца на любімай працы, у тым горадзе, у якім я хачу.

Відэа набрала больш за 550 тысяч праглядаў. У каментарыях былая студэнтка сутыкнулася з хэйтам, таму вырашыла яшчэ ў адным відэа распавесці пра сваю працу цяпер. Бо людзі не вераць, што маладая дзяўчына можа такія вялікія грошы самастойна зарабіць, не седзячы на шыі ў бацькоў ці хлопца.

— Працую я вэб-дызайнерам на фрылансе, ствараю сайты, прэзентацыі, розныя чэк-лісты для экспертаў, для бізнэсу. І так, дыплом мне не патрэбны для гэтага.

Чытайце таксама:

«Проста адчувала сябе пацуком». Маладая журналістка расказала, як кінула раёнку, куды яе размеркавалі

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

Рэктар БДУ пра вучобу ў расійскіх універах: Не бачу ніводнага плюсу, сэнс страляць сабе ў нагу

Клас
37
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
11
Абуральна
12