Асноўныя віноўнікі зімовых галаўных боляў — моцныя ветры, нестабільны геамагнітны фон і перапады надвор’я.

Усе гэтыя фактары разам ці паасобку выклікаюць спазмы сасудаў галавы і раздражненне нервовых канчаткаў нават у цалкам здаровых людзей. Каб зняць прыступ болю, кажа інструктар-валеолаг18-й гарадской паліклінікі г. Мінска Галіна Чырак,

можна звярнуцца да падручных сродкаў.

Прыміце ванну. Дапаможа цёплая — да 38–40 градусаў — вада і некалькі кропель эфірных алеяў: рамонку, мяты перцавай, маярану і чайнага дрэва. Змяшайце некалькі кропель алеяў з марской ці паваранай соллю або проста дадайце ў звычайную пену для ваннаў. Не сядзіце ў ванне больш за 20–25 хвілін. Пасля працэдуры выпіце нямоцны чай з бергамотам.

Зняць спазм цягліц і сасудаў дапамагае водар мускатнага арэха, фенхелю, апельсіну, размарыну.

Купіце ў аптэцы збор з лісця і кветак лаванды і мелісы. Іх адвар — правераны сродак ад галаўнога болю, выкліканага напружаннем ці спазмамі.

Можна пакласці на скроні лімонную лупіну, ачышчаную ад мякаці, патрымаць некалькі хвілін. За кошт актыўных рэчываў цэдры палепшыцца кровазварот і тонус дробных сасудаў галавы.

Спіртавы настой лімоннай лупіны або верхняга яе слою — цэдры — валодае заспакаяльным дзеяннем і пры неўралагічных захворваннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?