Летась з клешчавым энцэфалітам да гродзенскіз медыкаў патрапілі 72 чалавекі, у тым ліку сямёра дзяцей. Прычым частка пацыентаў нават не ведала пра ўкус. 

— Частка пацыентаў, гэта недзе да 30% пралечаных з дадзеным захворваннем, выключаюць сам укус кляшча. Чаму так? Гэта самачка кляшча можа ўкусіць, унесці вірус і адпасці ад скуры. Таму чалавек не будзе нават ведаць, што яго ўкусіў клешч. І, на жаль, праз нейкі час развіваецца захворванне, — растлумачыла Наталля Малышка, галоўны доктар гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы. 

Якія сімптомы клешчавога энцэфаліту? Першыя прыкметы — лёгкая немач, закладзены нос, пяршэнне ў горле, слабасць, невысокая тэмпература. Доўжыцца гэты перыяд 5-6 дзён. Пасля самаадчуванне паляпшаецца, але ненадоўга: на 10—14 суткі ўзнікае другая хваля. 

Развіваецца пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы, пачынаецца паражэнне галаўнога мозга. Гэта можа прывесці да рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Мужчына хварэў на кавід на працягу рэкордных 613 дзён. І паставіў сумны антырэкорд

Упершыню «аленевая зомбі-хвароба» магла перадацца людзям. Ёсць двое загінулых, у якіх былі прыпадкі агрэсіі

У Мінздароўя расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
9
Абуральна
3