Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прычым тут санкцыі?

На бягучы момант ліміт пры ўвозе тавараў праз наземныя межы складае 1000 еўра і 31 кг. Павышаныя ліміты дзейнічаюць з красавіка 2022 года. На такі крок улады пайшлі дзеля таго, каб не дапусціць дэфіцыту тавараў праз уведзеныя санкцыі. Іншымі словамі, дзяржава прыадкрыла заслону і ўключыла зялёнае святло шэраму імпарту. Да вайны і санкцый бязмытны парог складаў 500 еўра і 25 кг.

Максімальная цана бяспошліннага ўвозу тавараў у пасылках можа знізіцца да 200 еўра.

Першапачаткова планавалася, што павышаныя нормы будуць дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 года, але пазней двойчы працягвалі тэрмін дзеяння павышаных лімітаў.

Цяпер выглядае, што падаўжэння не будзе, паколькі, як вынікае з паведамлення расійскага Мінфіна, «абставіны, якія паслужылі падставай для ўвядзення названай нормы, да цяперашняга часу ў значнай меры вычарпаныя».

Калі змены прымуць, то яны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка 2024 года.

Атрымліваецца, што за амаль два гады дзеяння санкцый бізнэс і эканомікі краін ЕАЭС, перш за ўсё Расіі і Беларусі, прыстасаваліся да працы ў новых умовах і патрэба ў шэрым імпарце знікла. 

Іншым доказам таго, што Расія і Беларусь больш не маюць вялікай патрэбы ў шэрых пастаўках тавараў, можна назваць забарону на перапродаж у РФ аўтамабіляў, размытненых у Беларусі з выкарыстаннем ільготы. Гэтая норма набывае моц 1 красавіка.

Што гэта азначае для Беларусі?

Для шэраговых жыхароў змяншэнне лімітаў бязмытнага ўвозу тавараў з 1000 еўра і 31 кг да 500 еўра і 25 кг будзе азначаць рост цэн на некаторыя імпартныя тавары, якія пад выглядам рэчаў для асабістага выкарыстання чаўнакі масава прывозілі ў краіну для наступнай рэалізацыі. Частка такіх тавараў ішла далей у Расію.

Паменшаюць заробкі чаўнакоў і прадпрымальнікаў, якія зараблялі на дастаўцы і продажы тавараў з ЕС.

Іншым чыннікам, які таксама паўплывае на цану тавараў для спажыўцоў і заробкі пэўнай катэгорыі грамадзян, стане анансаванае закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой, якое адбудзецца 1 сакавіка.

Усё гэта значна зменшыць магчымасці беларусаў ездзіць у суседнія краіны ЕС па закупы, каб сэканоміць. Як вядома, шэраг тавараў, асабліва бытавая тэхніка, у ЕС каштуе значна танней, чым у Беларусі. Апроч гэтага выбар там больш шырокі. 

Чытайце таксама: 

За чатыры паездкі ў Польшчу можа атрымацца нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі 

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой 

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?