Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан Minister of Defense of Sweden Pål Jonson Министр обороны Швеции Пол Йонссон

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан падчас прэс-канферэнцыі. Скрын відэа gp.se

Як піша шведскае выданне Dagens Nyheter, Швецыя надасць Украіне пакет вайсковай дапамогі на суму 7,1 мільярда шведскіх крон (каля 700 мільёнаў долараў). Ён стане самым вялікім пасля нападу Расіі.

Большую частку пакета дапамогі складаюць новыя артылерыйскія боепрыпасы, якіх украінскаму боку вельмі бракуе. Акрамя гэтага, Кіеву перададуць 10 баявых дэсантных катараў класу 90Н і 20 дэсантных катараў класу G, міны і тарпеды.

Шведскі баявы катар 90 (CB 90) Шведский боевой катер 90 Swedish Combat Boat 90 (CB 90)

Шведскі баявы дэсантны катар класу 90Н. Фота: Wikimedia Commons

Пакет таксама ўключае шведскія пераносныя ракетныя комплексы 70-й мадэлі з боепрыпасамі для паражэння паветраных цэляў, супрацьтанкавыя робаты, гранатамёты Carl Gustaf, ручныя гранаты, медыцынскае абсталяванне і аўтамабілі, харчпайкі.

Украіна атрымае 1 мільярд крон на набыццё вайсковай тэхнікі праз розныя фонды, а таксама 1 мільярд на замову баявых машын пяхоты Stridsfordon 90.

Акрамя гэтага на розныя адукацыйныя ініцыятывы для ўкраінцаў будзе выдаткавана 400 мільёнаў шведскіх крон.

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан (Pål Jonson) на прэс-канферэнцыі 20 лютага заявіў: «Падтрымліваючы Украіну, мы інвестуем у нашу бяспеку. Калі б Расія перамагла, у нас былі б значна большыя праблемы з бяспекай, чым сёння».

Разам з папярэднімі 14 пакетамі шведская дапамога Украіне складае амаль 30 мільярдаў шведскіх крон (2,9 млрд долараў).

Чытайце яшчэ:

Швецыя накіроўвае падраздзяленне ў Латвію. Яны стануць часткай першай лініі абароны ад патэнцыйнага расійскага ўварвання

ЕС правядзе аўдыт дапамогі Украіне

Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў даляраў

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?