Фота: James Brooks / AP

Фота: James Brooks / AP

Стакгольм адправіць механізаванае падраздзяленне памерам з батальён для ўдзелу ва «ўзмоцненай перадавой прысутнасці» NATO: гэта шматнацыянальная аператыўная група пад кіраўніцтвам Канады, якая павінна стаць першай лініяй абароны супраць магчымага ўварвання Расеі ў краіны Балтыі. Шведскі батальён будзе размяшчацца там у 6-месячнай ратацыі з аналагічным па колькасці дацкім падраздзяленнем, піша Delfi.lv.

Швецыя ўжо з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам манеўраў НАТА Steadfast Defender 2024 («Устойлівы абаронца 2024»), найбуйнейшых з часоў Халоднай вайны. Яны праводзяцца ў розных краінах альянсу. Удзельнічаюць у іх і марскія пяхотнікі ЗША, якія адточваюць навыкі катання на лыжах у Паўночнай Нарвегіі.

Вучэнні, якія афіцыйна пачаліся 22 студзеня, працягнуцца да траўня. Удзел у іх бяруць 90 000 вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Орбан працягвае гульню. Венгерскі парламент не змог прагаласаваць за далучэнне Швецыі да НАТА

Турэцкі парламент ухваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў НАТА

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

Напад Расіі на краіну НАТА магчымы праз пяць-восем гадоў — Мінабароны Нямеччыны

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0