Палітычныя дыскусіі пра тое, ці варта пазбавіць людзей з расійскім і беларускім грамадзянствам права голасу на муніцыпальных выбарах у Эстоніі, зайшлі ў тупік. Па словах міністра юстыцыі Кале Лаанета, на працягу апошняга месяца кааліцыя гэтага пытання не ўздымала, піша ERR.

У сярэдзіне жніўня пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі Кале Лаанэта была завершана праца над эскізам законапраекта, які абмяжоўвае права грамадзян Расіі і Беларусі на ўдзел у мясцовых выбарах. Тады міністр ад Партыі рэформаў таксама павінен быў прадставіць яго сваім партнёрам па кааліцыі.

Лаанет паведаміў, што кааліцыя дагэтуль не прасунулася ў гэтым пытанні, бо сацыял-дэмакраты выступаюць супраць абмежавання выбарчых правоў.

Лаанет таксама адзначыў, што гэтыя альтэрнатывы пазбаўленню выбарчых правоў можна будзе абмяркоўваць толькі пасля таго, як кааліцыя адназначна вырашыць, што пазбаўленне выбарчых правоў здымаецца з парадку дня. Нягледзячы на патавую сітуацыю, такога рашэння, па словах міністра юстыцыі, на дадзены момант няма.

Станам на май мінулага года, у Эстоніі пражывалі 69 000 расійскіх і беларускіх грамадзян, якіх бы закранула пазбаўленне выбарчага права на муніцыпальных выбарах.

Чытайце таксама:

Дарадца прэзідэнта Літвы выказаў засцярогу, што беларусы-мігранты могуць сфарміраваць пятую калону

Эстонія стала першай постсавецкай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы

Эстонія гатова выдаваць Украіне мужчын прызыўнога ўзросту

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3