Шэсце ў Вільні 9 жніўня 2023 года, прысвечанае трэцім угодкам прэзідэнцкіх выбараў. Фота: «Новы час»

Шэсце ў Вільні 9 жніўня 2023 года, прысвечанае трэцім угодкам прэзідэнцкіх выбараў. Фота: «Новы час»

Масавы прыток у Літву грамадзян суседняй Беларусі пагражае з'яўленнем пятай калоны. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Фрэдэрык Янсонас.

«З месяца ў месяц у Літву з Беларусі прыбываюць тысячы і тысячы новых жыхароў. Патэнцыйна мы ствараем для сябе сур'ёзную праблему, фарміруецца патэнцыйная пятая калона», — сказаў ён.

Па словах дарадцы, пра існаванне такой пагрозы рэгулярна паведамляе Дэпартамент дзяржбяспекі.

«На працягу года ў Літву з Беларусі прыбываюць ад 17 тыс. да 20 тыс. асоб, перакананняў якіх мы проста не ведаем», — сцвярджаў прадстаўнік офіса прэзідэнта

Сярод грамадзян Беларусі, якія прымаюцца Літвой, пераважаюць дзве катэгорыі: прадстаўнікі беларускай незалежнай грамадскасці і гастарбайтэры, якія запрашаюцца літоўскімі працадаўцамі ў рамках адведзеных квот.

Чытайце таксама:

Жонка акцёра Уладаса Багдонаса мусіла пакінуць Літву з-за праблем з ДНЖ. Яна грамадзянка Беларусі

Сям’ю ўцекачоў з Беларусі ўлады Літвы вывезлі ў Польшчу. Чаму так адбылося

Сейм Літвы ўхваліў папраўкі, якія дазволяць беларусам атрымліваць дазвол на жыхарства на 3 гады

Клас
8
Панылы сорам
46
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
6