Лаўры Ляэнеметс. Фота: інстаграм палітыка

Лаўры Ляэнеметс. Фота: інстаграм палітыка

Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра план прызываць на вайсковую службу мужчын-украінцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Эстонія ж неаднаразова хацела ўкласці з Украінай пагадненне аб выдачы ўцекачоў сярод мужчын мабілізацыйнага ўзросту.

«Калі гэта трэба Украіне, Эстонія можа заняцца пошукам гэтага чалавека і выдачай яго Украіне. У цэлым мы ведаем, дзе гэтыя людзі знаходзяцца, чым яны займаюцца. Большасць ходзіць на працу, мае месца жыхарства ў Эстоніі», — перадае RusERR словы міністра ўнутраных спраў Лаўры Ляэнеметса.

Хоць афіцыйнага запыту ад Украіны не паступала, МУС неаднаразова звярталася як да ўкраінскага пасла, так і да міністра ўнутраных спраў Украіны з просьбай у выпадку неабходнасці паведаміць пра ўцекачоў, якія знаходзяцца ў краіне.

У наступныя дні Ляэнеметс таксама ўнясе пісьмовую прапанову аб укладанні пагаднення паміж дзвюма краінамі. 

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3