Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Гаворка ідзе пра 135 млн еўра, запланаваныя на 2021—2027 гады па праграмах Interreg NEXT (адзін з інструментаў падтрымкі ЕС, які накіроўваецца на развіццё сфер аховы здароўя, экалогіі, навуковай дзейнасці, развіцця транспарту і іншых галін).

Зараз гэтыя сродкі будуць накіраваныя на аналагічныя патрэбы для Украіны і Малдовы. Пастанова прынятая праз вайну ва Украіне.

«Я радая, што сродкі, якія мы першапачаткова планавалі на гэтае супрацоўніцтва, зараз пойдуць на праграмы ЕС з Украінай і Малдовай. Гэта дапаможа ўмацаваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі ЕС і мясцовымі зацікаўленымі бакамі з украінскімі і малдаўскімі партнёрамі», — заявіла еўрапейская камісарка па згуртаванні і рэформах Эліза Ферэйра.

ЕС ужо прыпыняў праграмы з Беларуссю і Расіяй у сакавіку 2022 года. Тады 26 млн еўра таксама перадавалі Украіне і Малдове.

Раней Еўрасаюз прыпыніў супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю ў рамках праграм трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента суседства (ENI CBC) і па праграме Interreg для рэгіёна Балтыйскага мора.

Агульнае фінансаванне Еўрасаюза для васьмі праграм з Расіяй складала 178 мільёнаў еўра, а агульнае фінансаванне ЕС для дзвюх праграм з Беларуссю — 257 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Бразілія актыўна прасоўвае зняцце санкцый з беларускага калію

Лукашэнка чакае ў Мінску заходнія авіякампаніі

Еўрасаюз будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна — Барэль

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0