Жазэп Барэль. Фота: AP Photo / Francois Walschaerts

Жазэп Барэль. Фота: AP Photo / Francois Walschaerts

«Мы заклікаем улады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў. ЕС абавязваецца дапамагчы Беларусі стабілізаваць эканоміку і рэфармаваць інстытуты, калі Беларусь стане на шлях пераходу да дэмакратыі», — заявіў Жазэп Барэль ад імя Еўрасаюза з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя.

Тэкст адпаведнай заявы на трох мовах — англійскай, беларускай і рускай — апублікаваны на афіцыйным сайце Еўрасаюза.

Барэль падкрэсліў, што мэта Еўрасаюза — «садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці і ажыццяўленню новых дэмакратычных рэформаў, ствараць новыя працоўныя месцы і павышаць узровень жыцця людзей, у тым ліку праз Усеахопны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі з бюджэтам да трох мільярдаў еўра».

«ЕС будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна, на іх шляху да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая б была часткай мірнай Еўропы», — заявіў еўрачыноўнік.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза таксама выказаў занепакоенасць станам правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з павелічэннем колькасці палітвязняў, размяшчэннем у Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» як дэстабілізуючым уплывам у рэгіёне і рызыкай, якую яны ўяўляюць для суверэнітэту Беларусі.

«ЕС будзе працягваць ціснуць на беларускі рэжым так доўга, як гэта спатрэбіцца. ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з'яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею.

ЕС аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы», — заявіў Жазэп Барэль.

Чытайце таксама:

Хто фарміруе спісы санкцый і чаму ў новы пакет патрапіла былая начальніца калоніі, якая не перасякалася з Калеснікавай

Сейму трэба вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый супраць беларусаў і расіян — дарадца прэзідэнта Літвы

Еўрасаюз зацвердзіў санкцыі на экспарт вайсковых тавараў у Беларусь

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?