Лукашэнка чакае ў Мінску заходнія авіякампаніі
Падчас візіту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск Аляксандр Лукашэнка паразважаў пра магчымасць палётаў з Беларусі ў Еўропу.
Фота: БелТА
«Хоць заўтра [мы гатовыя прыняць заходнія авіякампаніі]. Мы людзі не агрэсіўныя. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы ні з кім не збіраемся ваяваць. Я вам кажу гэта пастаянна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне аб перспектывах вяртання заходніх авіякампаній у Беларусь, цытуе яго БелТА.
На фоне гэтага паказальна выглядае графік маршрутаў з мінскага аэрапорта, дзе большасць кірункаў — расійскія гарады.
Кірункі, куды лятаюць самалёты з Мінска. Фота: БелТА
Нагадаем, авіямаршруты ў Еўропу з Беларусі закрыліся пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта з блогерам Раманам Пратасевічам на борце ў маі 2021 года.
Чытайце таксама:
Пратасевіча і Сапегу памілавалі. Ці можа зараз Еўрасаюз зняць санкцыі з «Белавія» і аднавіць авіязносіны?
Фэйкавы скрыншот? Як адна дэталь з расследавання пасадкі Ryanair ставіць пад сумнеў версію афіцыйнага Мінска
Хто той дыспетчар, які запісаў на тэлефон загады спецслужбіста пра пасадку самалёта Ryanair і перадаў іх ICAO?
«Ну, менш фантазій». Як сілавік кіраваў дыспетчарам пры пасадцы Ryanair і як «карэктавалі» афіцыйныя справаздачы РАСШЫФРОЎКІ
ICAO: Пагроза выбуху самалёта Ryanair была заведама лжывай
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Еўрапейцы зарабляюць у разы более, але паляцець на адпачынак ім танней. Смешна.