Крыш'яніс Карыньш. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

Крыш'яніс Карыньш. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

«Я ўпэўнены, што ўрэшце апазіцыя пераможа. Гісторыя на яе баку. Мы проста павінны прайсці гэты кавалак часу разам», — заявіў Крыш’яніс Карыньш.

У той жа час прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас саміту заявіў пра неабходнасць адмысловай дыскусіі адносна Беларусі. Неабходнасць абмеркаваць беларускае пытанне выкліканая планамі размясціць у Беларусі ядзерную зброю і наймітаў ПВК «Вагнер» з Расіі.

Паводле Дуды, краіны НАТА хочуць бачыць вольную і незалежную Беларусь і падтрымліваюць беларускае грамадства на гэтым шляху.

У сваю чаргу, Святлана Ціханоўская заклікала стварыць кансультацыйную групу пры НАТА з удзелам беларускіх экспертаў і прадстаўнікоў, «бо вельмі часта могуць выносіцца рашэнні, якія не карэлююца з інтарэсамі беларусаў».

Чытайце таксама:

«Калі ў будучыні Беларусь скажа НАТА «так», як украінцы кажуць цяпер, то і для Беларусі не будзе іншага шляху» — экс-міністр абароны Літвы

Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй

Наўседа заклікаў NATO забыцца пра акт аб супрацоўніцтве з Расіяй і стварыць базы ля яе межаў

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1