Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

«Мы хацелі б, каб падтрымка прыходзіла хутчэй, рашэнні павінны прымацца хутчэй, асабліва рэагуючы на тое, што адбываецца паблізу Літвы, асабліва ў Беларусі. Я сказаў прэзідэнту Байдэну, што Беларусь становіцца сапраўднай праблемай. Гэта не Беларусь у 2020 годзе. Цяпер мы не павінны жыць ілюзіямі: гэтая краіна больш не незалежная, гэта яшчэ адна губерня Расійскай Федэрацыі», — заявіў Наўседа перад пачаткам сённяшняга саміту НАТА ў Вільні.

Ён лічыць, што праблемы стварае выкарыстанне беларускай тэрыторыі расійскімі вайскоўцамі, размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі, а таксама міграцыйны крызіс. Сваё бачанне Наўседа мае намер на працягу двух дзён саміту данесці да саюзнікаў па НАТА.

«Беларуская тэрыторыя цалкам даступная для расійскіх сіл для правядзення аперацый супраць Украіны. Апошнія аб'явы аб тым, што тактычная ядзерная зброя будзе размешчаная на беларускай зямлі, знаходзяцца на стадыі рэалізацыі. Мы ведаем гэта. Гэта пытанне часу, калі гэта будзе зроблена. Яны інструменталізуюць міграцыю. Гэта працягваецца, безумоўна, не так, як гэта было два гады таму, але гэта працягваецца. Увесь гэты комплекс паказвае, што сітуацыя з бяспекай у нашым рэгіёне нестабільная, не паляпшаецца, а пагаршаецца. Я спадзяюся, мы зможам данесці гэта разуменне да нашых саюзнікаў, нашых партнёраў, і гэта будзе адной з патэнцыйных тэм нашых дыскусій сёння і заўтра», — дадаў Наўседа.

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
16