Фота: Marco Verch Professional/flickr.com
Чым карысны цыбульны сіроп і ад чаго можа дапамагчы?
Цыбульны сіроп палягчае прастуду і кашаль, прадухіляе анемію і умацоўвае імунную сістэму. Таксама ён мае антысептычнае дзеянне.
Усяго двух-трох сталовых лыжак у дзень дастаткова, каб забяспечыць сябе дадатковай порцыяй вітамінаў (B1, B2, C і A) і мікраэлементаў (кальцый, цынк і фосфар).
Яго можна прымяняць для лячэння наступных станаў:
- ад болю ў горле,
- ад кашлю,
- ад прастуды,
- пры інфекцыях горла,
- для ўмацавання імунітэту.
Увага: сіроп не варта даваць маленькім дзецям без папярэдняй кансультацыі з лекарам.
Як прыгатаваць цыбульны сіроп?
Усё вельмі проста. Вам спатрэбяцца дзве цыбулі і цукар або мёд:
- Вазьміце дзве цыбулі, дробна нарэжце іх і пасыпце цукрам. Замест цукру можна дадаць дзве чайныя лыжкі мёду;
- Перакладзіце гэта ў міску і старанна змяшайце ўсе інгрэдыенты;
- Адстаўце накрытую міску ў бок прыкладна на пяць гадзін.
Цыбульны сіроп можна захоўваць не больш за тры дні.
Каму не варта ўжываць цыбульны сіроп?
Хоць ён натуральны і дапамагае змагацца з рознымі хваробамі, не ўсе могуць яго выкарыстоўваць. Людзям з паніжаным крывяным ціскам або людзям з абвастрэннем гастрыту варта спачатку пракансультавацца з лекарам.
Таксама зашмат цыбулі можа прывесці да раздражненне слізістай абалонкі страўніка і абвастрэння праблемаў з ім.
Чытайце яшчэ:
Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып
«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?






о. дзякуй за падказку - памыю лысінку цыбульным сокам. а-тое не засталося ў бабці зусім ужо валасоў