У якасці прыкладу яна прывяла Аўстралію, дзе цяпер фіксуецца самы вялікі ўсплёск захворвання на грып за апошнія 5 гадоў.
«Звязана гэта з каранціннымі мерапрыемствамі, якія праводзіліся раней. Яны былі накіраваныя на прафілактыку каранавіруснай інфекцыі, але, у той жа час, у выніку не сфармавалася імунная праслойка», — адзначыла Шмялёва.
У Еўропе, па яе словах, назіраецца падобная тэндэнцыя. «У краінах Еўропы ўжо назіраецца цыркуляцыя грыпу і такая высокая актыўнасць віруса кажа пра тое, што, магчыма, у гэтым годзе будзе ранейшым пачатак эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып», — паведаміла Шмялёва.
Экспертка адзначыла, што ў гэтым сезоне традыцыйна будуць дамінаваць вірусы грыпу тыпу А — на іх долю прыпадае больш за 90% выпадкаў, у першую чаргу H3N2. «Але, пры гэтым, ёсць высокая верагоднасць і праяўлення вірусаў тыпу B — асабліва з улікам таго, што яны практычна не цыркулявалі ў мінулым годзе», — дадала Шмялёва.
Паводле яе слоў, усплёскі захворвання ў выніку заражэння вірусамі тыпу B звычайна фіксуюцца, калі на спад ідзе цыркуляванне вірусаў тыпу А, у выніку яны фармуюць «постэпідэмічны хвост».





