За мінулы тыдзень у свеце было зарэгістравана каля 2,6 млн выпадкаў заражэння COVID-19 і каля 54 тыс. выпадкаў са смяротным зыходам.

Паводле Раяна, цяпер эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце «лепшая, чым 2-3 месяцы таму». Разам з тым, хоць у некаторых краінах і рэгіёнах адзначана рэзкае зніжэнне захворвання, у іншых дзяржавах яна хутка расце. Гэта адбываецца, адзначыў дырэктар праграмы, у сілу розных фактараў, сярод якіх з'яўленне новых, больш заразных штамаў, змякчэнне пандэмічных абмежаванняў у краінах і пашырэнне кантактаў паміж людзьмі.

Эксперт СААЗ Марыя ван Керкхове ахарактарызавала эпідэміялагічную карціну ў свеце як «неадназначную». У прыватнасці, у рэгіёне Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі зафіксавана зніжэнне колькасці новых выпадкаў інфікавання (на 13%), а ва ўсіх іншых рэгіёнах — павелічэнне. За апошнія сем дзён у Еўропе захворвальнасць вырасла амаль на 28%, у Афрыцы — на 15%, у Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне — на 10%, ва ўсходнім Міжземнамор'і — на 9%, у Паўднёва-Усходняй Азіі — на 7%.

У цэлым у свеце колькасць хворых за мінулы тыдзень, паводле статыстыкі, трохі вырасла ў параўнанні з папярэднім тыднем, а колькасць смерцяў, наадварот, зменшылася. Па словах эксперта, больш высокая смяротнасць зарэгістраваная на мінулым тыдні ў Афрыцы, Еўропе і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне, тады як у іншых рэгіёнах адзначана зніжэнне колькасці смяротных зыходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0