СК

СК

Здарэнне адбылося вечарам 1 верасня каля 23:10, піша СК у тэлеграм-канале.

У міліцыю паступіла паведамленне: 54-гадовы гаспадар адной з кватэр уключыў газ і нікога не пускае дахаты.

На месца выехалі экстранныя службы. Але да іх прыезду адбыўся выбух газапаветранай сумесі. У выніку былі пашкоджаны перакрыцце паміж 1 і 2 паверхамі, не менш за 4 аўтамабілі, прыпаркаваныя побач з домам, выбітыя шыбы.

Жыхароў дома неадкладна эвакуявалі, ніхто з іх не пацярпеў. Гаспадар кватэры з тэрмічнымі апёкамі твару і цела дастаўлены ў бальніцу.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам).

Працягвае працаваць следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0