Адказнасць за няўдалы запуск «Саюза-2.1б» з касмадрома Усходні ляжыць на Благавешчанскім біскупе Лукіяне, які асвячаў ракету-носьбіт перад стартам. Пра гэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» заявіў сёння протадыякан Андрэй Кураеў, паведамляе lenta.ru.

«Калі чалавек нешта робіць, а выходзіць дрэнна, то для яго гэта пытанне задумацца, ці правільна ён робіць. Вельмі дзіўна, што царква быццам бы аказвае паслугі, але ніколі не адказвае за якасць гэтых паслуг. У гэтым ёсць пэўная праблема», — цытуе Кураева сайт радыёстанцыі.

Ракета «Саюз» з 19 спадарожнікамі на борце стартавала з Усходняга сёння а 08:41 па мінскім часе. «Раскосмас» адсправаздачыўся пра вывядзенне разгоннага блока з трохтонным апаратам «Метэор-М» на разліковую арбіту, аднак пасля паведаміў, што на мэтавую арбіту спадарожнік не выйшаў, а сувязь з ім устанавіць не ўдалося.

Паводле папярэдніх даных, ракета звалілася ў Атлантычны акіян разам з усімі спадарожнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0