Апеляцыйны камітэт БФФ пакуль не вынес рашэння датычна скаргі БАТЭ па «справе Верамко».

Па словах генеральнага дырэктара БАТЭ Міхаіла Дземянцэвіча, вынясенне рашэння «адкладзена на нявызначаны тэрмін». Да фінішу чэмпіянату застаецца правесці два туры, піша Прессбол.

Tribuna.com дадае, што рашэнне будзе агучана вечарам у пятніцу.

Шахцёр — 65, Дынама Мінск — 62, БАТЭ — 61.

У выпадку вяртання БАТЭ трох балаў у барысаўскага клуба стане 64 ачкі.

У склад Апеляцыйнага камітэта ўваходзяць чатыры чалавекі. Гэта адвакаты Аляксандр Назараў (старшыня) і Яўген Маліноўскі, а таксама прадпрымальнік Андрэй Балабін і тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0