Рэгістрацыя першых выпадкаў ВІЧ у Беларусі пачалася ў 1987. З таго часу было зарэгістравана 15 412 інфікаваных.

За гэты перыяд памерла 3340 ВІЧ-інфікаваных, з іх у стадыі СНІДа – 1 878 чалавек.

Самай «хваравітай» традыцыйна лічыцца Гомельшчына. Летась тут фіксавалася 33 зарэгістраваныя выпадкі на 100 000 чалавек насельніцтва. Для параўнання, у сярэднім па краіне гэты паказчык складае 12,9 чалавек.

Самы здаровы рэгіён – Гродзеншчына, тут летась было выяўлена ў 6,6 разу менш захворванняў, чым на Гомельшчыне.

Доля «гомельскіх» першасных захворванняў на ВІЧ за студзень-кастрычнік 2013 склала 44% ад агульнай лічбы па краіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?