Сродкі на першы сезон агучкі мульціка «Свінка Пэпа» сабраны, і ўжо выкладзена першая серыя. Менш чым за месяц праект сабраў амаль 43 мільёна рублёў, якіх дастаткова на агучку 65 серый. 

Першая агучаная на агульныя сродкі серыя называецца «Лепшая сяброўка». Да Пэпы завітала яе лепшая сяброўка, авечка С’юзі, і яны цудоўна бавяць час разам.

Нагадаем, адзіная прафесійная суполка агучкі на беларускую мову ў Беларусі «Кінаконг» збірала сродкі, каб «Свінка Пэпа» пачала размаўляць па-беларуску. За 47 дзён камандзе патрэбна было сабраць 37,5 мільёна рублёў, гэта прыкладна 750 тысяч на адну серыю. Агучыць трэба целы сезон з 50 серый. 

Ужо праз 15 дзён праект падтрымала каля 100 чалавек, дзякуючы якім і сабралася неабходная сума. «Чым больш мы збярэм, тым больш агучым. Напрыклад, калі мы збярэм не 100% заяўленай сумы, а 200%, то адпаведна мы агучым не 50, а 100 серыяў», - кажа кіраўнік праекта Андрэй Кім. Тады можна будзе рэгулярна выкладаць новыя серыі на працягу ўсяго 2015 года.

- Грошы на гэтую кампанію знайшліся не дзесьці з фондаў, ці фірмаў, а былі дадзеныя канкрэтнымі людзьмі. Нашая каманда і нашыя фундатары, гэта тыя сто чалавек, якія ахвяравалі з уласнай кішэні на «Свінку Пэпу», і тыя, хто распавялі пра кампанію ў сацыяльных сетках. Разам з імі мы будзем ствараць беларускую будучыню для нашых дзетак, перад імі мы будзем справаздачыцца. Немагчыма пераацаніць падтрымку, якую дае нам кожнае такое ахвяраванне. Бо мы на ўласныя вочы бачым, што нашая справа сапраўды цікавая і карысная людзям. Мы бачым, што тое, ува што верым мы, важна таксама дзесяткам і сотням іншах беларусаў, - адзначыў Андрэй Кім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?