Засталося 10 дзён да канца збора сродкаў і мы выкладаем новую серыю Свінкі па-беларуску.
Сустракайце — «Лепшая сяброўка»! Да Пэпы завітала ў госці яе лепшая сяброўка — авечка С’юзі, і яны цудоўна бавяць час усёй сям’ёй.
Сябры, засталося 10 дзён да канца збора сродкаў на агучку «Свінкі Пэпы». На дадзены момант сабрана грошаў дастаткова для агучкі 65 серый. Мы б хацелі агучыць як мінімум 100, бо ў такім выпадку мы зможам рэгулярна выкладаць серыі ўвесь 2015 год. Калі вы яшчэ не ахвяравалі, гэта можна зрабіць на сайце talaka.by. Нагадаем, што кожны ахвярадаўца атрымае ад нас каштоўны падарунак!
0
0
0
0
0
0